Плыт-сняжынка з цыгарэтамі прыплыў у Літву з Беларусі

З Беларусі ў Літву прыплыў чарговы плыт з цыгарэтамі. Яго вылавілі з Віліі ў Швянчонскім раёне, паведамляе памежная служба Літвы.

У панядзелак, 25 мая, літоўскія памежнікі заўважылі падазроны аб’ект у форме сняжынкі, які затрымаўся ў траве за 30 метраў ад берага. Яны выцягнулі плот на бераг і даставілі на памежную заставу.

У канструкцыі плота былі схаваныя 2250 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт ацанілі ў 12 397 еўра. Пачата дасудовае расследаванне.

Фота: vsat.lrv.lt
Фота: vsat.lrv.lt
Фота: vsat.lrv.lt
Фота: vsat.lrv.lt
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!