Плануецца павялічыць статутны фонд кампаніі па развіцці «Вялікага каменя»

У бліжэйшы час плануецца павялічыць статутны фонд СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка», якая займаецца інфраструктурай «Вялікага каменя». Ён вырасце да 250 млн долараў. Пра гэта заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Кірыл Карацееў.

«Кіраўніца адміністрацыі парка Таццяна Харлап у бліжэйшы час увойдзе ў савет дырэктараў. Зусім хутка адбудзецца яго пасяджэнне — там прымем стратэгічныя рашэнні па развіцці кампаніі і павелічэнні капіталізацыі. Плануем павялічыць статутны фонд да 250 млн долараў (цяпер 195 млн долараў). Гэта сур’ёзныя актывы — мала банкаў маюць такую суму. Кампанія працягвае развівацца, нарошчваць фінансавую моц. На гэтым мы і засяродзімся ва ўзаемадзеянні з адміністрацыяй», — цытуе Карацеева БелТА.

Ён таксама паведаміў, што дасягнутыя дамоўленасці з буйным чыгуначным тэрміналам у кітайскім Сіані.

«Дамовіліся аб формуле ўзаемадзеяння: пасля Кітайскага Новага года абмяняемся дакументамі і пачнем практычную працу. Гэта ўзмоцніць ролю нашага порта, зрабіўшы яго рэальным элементам Шаўковага шляху — не на словах, а на справе», — дадаў ён.

У «Вялікім камені» цяпер узводзіцца чыгуначны тэрмінал магутнасцю 180 тыс. кантэйнераў у год. У праект закладзены рост да 500 тыс. кантэйнераў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!