Савет Міністраў пастановай №15 ад 14 студзеня прысудзіў дзяржаўны знак якасці яшчэ 10 таварам. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Першапачаткова ў снежні знак якасці ў 2025 годзе быў прысуджаны згушчонцы «Ягорка» ў бляшанай банцы Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната і камбайну GS12А1 «Гомсельмаша». Цяпер жа ўрад дапоўніў снежаньскую пастанову яшчэ дзясяткам тавараў:
- марозіва пламбір з водарам ванілі ў вафельным стаканчыку «1962» з масавай доляй тлушчу ў малочнай частцы прадукту 12% (ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод»);
- прадукт з мяса індычкі «Рулет Мясны арэх з індычкі» вэнджана-вараны вышэйшага гатунку астуджаны (ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі»);
- шакалад малочны «Любімая Алёнка» (СААТ «Камунарка»);
- арэлі садовыя «Александрыя» (ААТ «Ольса»);
- плед змякчаны паўльняны (РУП «Аршанскі льнокамбінат»);
- дызельны рухавік MMZ-3LD (ААТ «Кіроўная кампанія холдынга «МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД»);
- кабелі з ізаляцыяй з сшытага поліэтылену 6–330 кВ (ТАА «Вытворчае аб’яднанне «Энергакамплект»);
- легкавы аўтамабіль маркі «BELGEE» мадэлі X50 (СЗАТ «БЕЛДЖЫ»);
- машына для ўнясення пылападобных хіммеліярантаў МШХ-9 (ААТ «Кіроўная кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш»);
- пагрузчык універсальны «AMKODOR W500C» (ТАА «АМКОДОР-МАШ» — кіроўная кампанія холдынга»).
🔥
Падтрымайце Reform.news донатам!