Пяскоў не выключыў удзелу Еўропы ў перамовах аб заканчэнні расійска-ўкраінскай вайны

Перамовы Расіі, ЗША і Украіны, якія плануецца правесці ў Абу-Дабі ў першай палове лістапада, пройдуць у трохбаковым фармаце. Пры гэтым прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што падключэнне еўрапейскіх краін выключаць нельга, піша ТАСС.

«Нічога выключаць нельга апрыёры. Але гэтыя перамовы, пра якія мы вядзём гаворку, якія запланаваныя на першую палову лістапада ў Абу-Дабі, – яны будуць у трохбаковым фармаце», – заявіў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне аб магчымым удзеле Еўропы.

Напярэдадні Уладзімір Пуцін заявіў, што ў трохбаковыя перамовы могуць уключыць пытанні еўрапейскай бяспекі.

«У канчатковым іх варыянце, а не ў выніку прыпынення баявых дзеянняў на нейкі кароткі прамежак часу. Мы гатовыя аднавіць гэтыя кантакты для дасягнення гэтай мэты. Пры гэтым прадстаўнік адміністрацыі ЗША звярнуў увагу на тое, што калі мы будзем абмяркоўваць пытанні, звязаныя з забеспячэннем бяспекі ў будучыні і для Украіны, і для Расіі, то, натуральна, трэба будзе гаварыць і пра архітэктуру еўрапейскай бяспекі, згодны. Ну, паглядзім, як будзе развівацца сітуацыя ў найбліжэйшыя дні», — заявіў ён.