Пяскоў назваў немагчымымі на дадзены момант пастаўкі газу ў ЕС

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў лічыць, што пастаўкі газу ў Еўрасаюз праз Украіну на дадзены момант немагчымыя. Так ён адрэагаваў на просьбу пракаментаваць публікацыю WSJ, у якой ішла гаворка пра спробу амерыканскіх перамоўшчыкаў арганізаваць такую схему.

“Пакуль наўрад ці пра гэта можна гаварыць. Уласна, становішча спраў на зямлі больш чым красамоўна сведчыць пра немагчымасць рэалізацыі такіх планаў на дадзены момант. Але што будзе ў будучыні, паглядзім”, – сказаў Пяскоў, перадае ТАСС.

“Усё будзе залежаць ад жадання пакупнікоў, жадання прадаўцоў і магчымасцяў прадаўцоў. Таму што, як вы ведаеце, газавы рынак, ён значна большы, чым еўрапейскі, хоць еўрапейскі рынак з’яўляецца прэміяльным”, – дадаў ён.