Дмитрий Песков. Фото: kremlin.ru
Расія не абмяркоўвала з ЗША магчымае змякчэнне санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў. Як заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, такія абмеркаванні немагчымыя, таму што ў Расіі няма палітвязняў.
Паводле слоў Пяскова, пытанне не магло абмяркоўвацца ў такім ключы, «таму што мы катэгарычна адмаўляем наяўнасць якіх-небудзь палітычных зняволеных і лічым, што падобная пастаноўка пытання абсалютна недарэчная».
Пры гэтым Пяскоў адзначыў, што Расія і ЗША рэгулярна кантактуюць па пытаннях абмену зняволенымі.
«Што датычыцца розных абменаў, якія мелі месца да гэтага, то нашы спецыяльныя службы працягваюць рэгулярныя кантакты на гэты конт», — цытуе яго ТАСС.
Нагадаем, амерыканскае выданне The Atlantic пісала, што спецпасланнік Дональда Трампа ў Беларусі Джон Коўл прапануе прымяніць «беларускую схему» да Расіі і змякчыць санкцыі ЗША ў дачыненні да РФ у абмен на вызваленне расійскіх палітвязняў.