«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку» — камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны зноў папярэдзіў Лукашэнку
Рэдакцыя Reform.news · 26 мая 2026, 19:23
https://reform.news/be/pershyja-500-cjelja-uzho-na-alo-ku-kamandujuchy-silami-bespilotnyh-sistjem-ukrainy-zno-papjarjedzi-lukashjenku/Камандуючы сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі зноў звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з папярэджаннем. У сваім допісе ў Facebook ён заявіў, што Украіна ўжо вызначыла першыя 500 цэляў на тэрыторыі Беларусі.
«Мінскаму гаўляйтару Лукашэску: сабака, які брэша, не кусае. Драпежная птушка — не такая. Першыя 500 цэляў ужо на алоўку. Бясплатная і вельмі практычная парада: не лезь на вочы Украіне», — напісаў Броўдзі.
Нагадаем, апошнім часам Броўдзі ўжо двойчы звяртаўся да Лукашэнкі з жорсткімі папярэджаннямі.
«Мы фіксуем пралёт кожнага «шахеда», які, скарыстаўшыся калідорамі Беларусі, накіроўваецца ва Украіну, кожную тваю фрыкцыю і хістанне з вайсковым адценнем. Ты можаш колькі заўгодна круціць вусы на камеру і хлусіць свайму запалоханаму народу пра «нейтралітэт», але твае канечнасці ўжо па самыя плечы ў крывавай юшцы забойстваў мірных украінцаў. Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = расплата», — напісаў камандуючы 16 мая.
«Юстас — Аляксу Рыгоравічу: важна, як увайсці ў патрэбную размову, але яшчэ важнейшае мастацтва выхаду з яе. Лукашэску, прыглядайся да перспектыў», — дадаў ён на наступны дзень.
