Перамовы ЗША і Ірана ў Швейцарыі не адбудуцца

Перамовы ЗША і Ірана ў Швейцарыі, запланаваныя на сёння, не адбудуцца. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на МЗС Швейцарыі.

Раней прадстаўнік Белага дома паведаміў, што віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс адмяніў паездку для сустрэчы з іранскімі перамоўшчыкамі.

Першапачаткова на сёння была запланавана цырымонія фармальнага падпісання мемарандума паміж Вашынгтонам і Тэгеранам. Аднак Дональд Трамп паставіў пад ім свой подпіс раней на тыдні ў Парыжы. Іран і Пакістан, які выступае ў якасці пасярэдніка, таксама падпісалі дакумент. Таму перамовы ў Швейцарыі планавалася прысвяціць рэалізацыі мемарандума.

Афіцыйна прычына адмены перамоў не называецца, аднак амерыканскія СМІ пішуць, што рашэнне можа быць звязана з тым, што Ізраіль працягвае баявыя дзеянні ў Ліване.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!