Пажылая немка абакрала Mercedes у Гродне
Рэдакцыя Reform.news · 11 снежня 2025, 15:06
https://reform.news/be/pazhylaja-nemka-abakrala-mercedes-u-grodne/Грамадзянка Германіі не змагла прайсці міма незачыненага аўтамабіля ў Гродне і стала фігуранткай крымінальнай справы.
67-гадовая грамадзянка Германіі была ў Гродне праездам. Яна вырашыла прагуляцца па вуліцах і заўважыла незачынены аўтамабіль Mercedes. Жанчына адчыніла дзверы і дастала з барсеткі на заднім сядзенні валюту на суму каля 400 рублёў у эквіваленце, паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
У гэты час да машыны падышоў уладальнік, які адлучаўся на некалькі хвілін па справах. Жанчыну затрымалі. Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж.