Скриншот видео
Пажар на абутковым прадпрыемстве адбыўся ва Уздзе. Як паведамілі ў МНС, загарэлася адміністрацыйная частка цэха па пашыве загатовак абутку.
Загаранне ліквідавана. Пацярпелых няма. Ратавальнікі працягваюць праліўку і разборку канструкцый будынка. На месцы здарэння працуюць 7 адзінак тэхнікі МНС.
Апошнім часам у Беларусі пачасціліся пажары на вытворчых аб’ектах. Учора адбыліся здарэнні на Бярозаўскай ДРЭС і на адным з прадпрыемстваў Гомеля.