Дмитрий Зоря. Фото: instagram.com/zoryadmitry
У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Гэта Галіна Усцюгова, Віктар Масько, Антон Дакучаеў, Інга Казючыц, Сяргей Казінскі, Святаслаў Падвашэцкі, Дзмітрый Зара і Аляксандр Руткевіч.
Нагадаем, Дзмітрый Зара, былы беларускі вайсковец, пасля ад’езду ў Польшчу ў 2022 годзе далучыўся да каманды Валерыя Сахашчыка. У пачатку 2026 года ён знік з Польшчы, а пазней стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ Беларусі. Сілавікі лічаць яго аналітыкам каманды Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі, невядома. Апошняя публікацыя Зары ў Instagram з’явілася 3 лютага 2026 года.
Паводле інфармацыі “Вясны”, яго абвінавачваюць у садзейнічанні дзейнасці “тэрарыстычнай арганізацыі”.