Павел Белавус апублікаваў відэа першай сустрэчы з сям’ёй пасля вызвалення

Былы палітвязень Павел Белавус апублікаваў эмацыйнае відэа першай сустрэчы з сям’ёй пасля яго вызвалення 16 верасня.

“Добра, пакажу вам, як мы сустрэліся з Кацяй і дзеткамі. Дзякуй Naviband за песню-настрой”, – напісаў ён у Facebook.

Павел Белавус — заснавальнік крамы нацыянальнай сімволікі symbal.by. У маі 2023 года яго прысудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі. Белавус абвінавачваўся ў здрадзе дзяржаве, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, закліках да санкцый, кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем.

Ён быў вызвалены 16 верасня 2026 года ў выніку перамоў паміж ЗША і беларускімі ўладамі і прымусова вывезены ў Літву.

Відэа: facebook.com/belavus