Фото: t.me/customs_bel
Віцебскія мытнікі выявілі больш за 29 тысяч адзінак вадкасцей для электронных цыгарэт, якія перавозілі з Расіі па несапраўдных дакументах. Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, кошт партыі перавысіў 1 млн рублёў.
Груз знаходзіўся ў аўтамабілі Iveco, які мытнікі спынілі падчас спецыяльных мерапрыемстваў на трасе М-1 у Дубровенскім раёне. Падчас праверкі высветлілася, што расійская кампанія, пазначаная ў накладных у якасці прадаўца, не адпраўляла вадкасці беларускаму атрымальніку і не афармляла суправаджальныя дакументы.
Віцебская мытня пачала адміністрацыйны працэс па артыкуле 13.12 КаАП. Ён прадугледжвае штраф у памеры да 50% кошту прадмета правапарушэння.