Папа Римский Лев XIV. Фото: Vatican News
Папа Рымскі Леў XIV і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правялі тэлефонную размову 19 кастрычніка.
Бакі абмеркавалі сітуацыю ў акупаваным Расіяй горадзе Алешкі ў Херсонскай вобласці. Папа Рымскі заявіў, што накіраваў Уладзіміру Пуціну просьбу аб гуманітарным перамір’і.
«Папа выказаў надзею, што супрацоўніцтва абодвух бакоў дазволіць забяспечыць дастаўку харчовай і медыцынскай дапамогі, а таксама добраахвотную і бяспечную эвакуацыю грамадзянскага насельніцтва», — паведамляе Vatican News.
У размове Леў XIV пацвердзіў прыхільнасць Ватыкана да справы дыялогу і міру.
Нагадаем, на мінулым тыдні Папа Рымскі правёў тэлефонную размову з Пуціным.