Папа Леў XIV прызначыў новага апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі

Папа Леў XIV прызначыў новага апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі. Ім стаў айцец Лявонцій Тумоўскі. Перад гэтым пантыфік прыняў адстаўку архімандрыта Сергія Гаека. Просьба аб адстаўцы была пададзена ў сувязі з дасягненнем устаноўленага ўзросту.

Новы адміністратар нарадзіўся ў 1973 годзе ў Полацку. Тумоўскі вучыўся ў Львоўскай вышэйшай духоўнай семінарыі і Украінскім каталіцкім універсітэце, а таксама ўдасканальваў сваю адукацыю ў Рыме. У далейшым займаў розныя царкоўныя пасады, у тым ліку з 2022 года адказваў за вернікаў Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Польшчы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!