Елена Малиновская. Фото: "Вясна"
Мінскі гарадскі суд прызнаў палітзняволеную Алену Малінoўскую вінаватай, але вызваліў яе, бо жанчына ўжо адбыла тэрмін. Прысуд быў агучаны сёння, 6 сакавіка.
Малінoўская абвінавачвалася паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК). Суд прысудзіў ёй 4 гады і 9 месяцаў пазбаўлення волі, але паколькі жанчына правяла за кратамі больш за 4 гады, гэта было залічана ў тэрмін прысуду. Малінoўскую вызвалілі ў зале суда, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
У 2022 годзе Алену судзілі разам з Ліліяй Ананян і дваюрадным братам Паўла Латушкі Анатолем Латушкам. Жанчыну прысудзілі да чатырох гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, знявазе над дзяржаўнымі сімваламі і хуліганстве. Паводле абвінавачання, Латушка, Малінoўская і Ананян удзельнічалі ў пратэстах, спалілі дзяржаўны сцяг і малявалі «Пагоню» ў пад’ездзе.
31 жніўня 2025 года Алена павінна была выйсці на волю, яе затрымалі па новай крымінальнай справе і проста з калоніі адвезлі пад варту ў Мінск.