Палітвязня інжынера «Мінскэнерга» перавялі на турэмны рэжым на 3 гады
Рэдакцыя Reform.news · 2 красавіка 2026, 14:11
https://reform.news/be/palitvjaznja-inzhynera-minskjenerga-peravjali-na-turjemny-rjezhym-na-3-gady/Вядучага інжынера «Мінскэнерга» Артура Пядзько, прысуджанага да 9 гадоў калоніі па пратэсным артыкуле, перавялі на турэмны рэжым на тры гады, паведамляе Dissidentby.
Цяпер Пядзько знаходзіцца ў магілёўскай калоніі.
Пядзько затрымалі ў лістападзе 2022 года. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён перадаў тэлеграм-каналам даныя больш за 500 службовых асоб. Паводле прысуду суда ён таксама павінен выплаціць па ісках больш за 100 тысяч долараў.
У 2024 годзе Пядзько прысудзілі да 9 гадоў калоніі па артыкуле аб распальванні варожасці (арт. 130 КК). Ён унесены ў спісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».
