Ольга Харламова. Скриншот видео golosameriki.com
Палітолага Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у 1500 базавых велічынь (67,5 тысячы рублёў), паведамляе Андрэй Стрыжак.
Вольга Харламава працавала аналітыкам праекта Media IQ і каментавала падзеі ў Беларусі для беларускіх і замежных СМІ.
Пра затрыманне Харламавай стала вядома ў сакавіку 2026 года. Паведамлялася, што яна абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве (арт. 365 КК).