Паездка замежніка праз беларускую мяжу са 159 тысячамі долараў скончылася ў СІЗА

Брэсцкі транспартны пракурор санкцыянаваў заключэнне пад варту 57-гадовага замежніка. Ён быў затрыманы на мяжы з буйной сумай грошай.

Як паведамілі ў пракуратуры, мужчыну затрымалі 12 чэрвеня. Падчас кантролю мытнікі знайшлі ў багажы мужчыны і сумцы для дакументаў больш за 159 тыс. долараў.

“Паводле тлумачэнняў падазраванага, ён вёз заробленыя ім наяўныя сродкі для набыцця жылля па месцы жыхарства яго сваякоў”, — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

На мужчыну завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэкса.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!