Падлетка, які знік у Пінскім раёне, знайшлі

15-гадовы Богдан Юнчык, які пайшоў з дому 23 студзеня, знойдзены. Цяпер ён знаходзіцца пад наглядам міліцыі.

Падлетак пайшоў з дому ў аграгарадку Парахонск Пінскага раёна ўвечары 23 студзеня. Яго шукалі супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі, валанцёры, мясцовыя жыхары. У пошуках удзельнічала больш за 200 чалавек.

Па камерах назірання было ўстаноўлена, што падлетак сёння знаходзіўся ў Пінску.

Увечары яго знайшлі на вуліцы Дзяржынскага дзякуючы «рэакцыі ўважлівых грамадзян». З ім усё ў парадку, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!