Міністэрства па падатках і зборах адчыталася аб кантролі за выплатай падаткаў перавозчыкамі таксі.
У студзені-жніўні падатковыя органы прааналізавалі справаздачнасць амаль 10,5 тыс. суб’ектаў гаспадарання, якія працуюць у гэтай сферы.
Па выніках камеральнага аналізу перавозчыкам было накіравана амаль 2,4 тыс. паведамленняў. У выніку яны дадаткова пералічылі 28,8 млн рублёў.
“У дачыненні да нядобрасумленных перавозчыкаў, якія не адрэагавалі на паведамленне і добраахвотна не выканалі падатковыя абавязацельствы, складзена 93 акты камеральнай праверкі, па выніках якіх падлягаюць выплаце ў бюджэт падаткі на суму 11,6 млн рублёў”, – дадалі ў міністэрстве.
80 чалавек былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. На іх накладзены штрафы ў памеры 1,8 млн рублёў.
У дачыненні да 43 суб’ектаў гаспадарання інфармацыя накіравана сілавікам для дачы прававой ацэнкі ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.
