Фото: Анджей Почобут
Анджэй Пачобут плануе зноў прыехаць у Беларусь у гэтым снежні. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са студэнтамі Лодзінскага ўніверсітэта, піша беларуская служба Radio Polskie.
Пачобут адзначыў, што магчымасці для дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі істотна скараціліся пасля 2020 года, але ён спадзяецца, што палітыка заходніх краін дапаможа пашырыць прастору для дзейнасці польскай меншасці ў краіне.
Анджэй Пачобут — беларусki журналіст польскага паходжання. У 2023 годзе яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачаннях у распальванні варожасці і закліках да санкцый. У красавіку 2026 года журналіста вызвалілі ў рамках абмену па схеме «5 на 5» і перадалі Польшчы.
У верасні 2026 года Пачобут на тыдзень прыязджаў у Беларусь.