Па факце абрушэння рыштаванняў у Мінску распачата крымінальная справа

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 303 КК («Парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека») па факце абрушэння будаўнічых рыштаванняў у Мінску 29 ліпеня.

Абрушэнне адбылося пры правядзенні аздобных работ на 9-павярховым доме, які будуецца на вуліцы Кісялёва. У гэты час на памостах розных ярусаў знаходзіліся будаўнікі.

37-гадовы арматуршчык загінуў. Яшчэ 6 рабочых шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Праводзіцца агляд, фіксуецца слядовая карціна, апытваюцца відавочцы, канфіскуецца тэхнічная дакументацыя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!