Камітэт дзяржкантролю праверыў спартыўную ўстанову Брэсцкай вобласці і выявіў незаконную выплату прэмій супрацоўнікам.
Установа мела пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць. У такім выпадку, паводле беларускага заканадаўства, прэміі супрацоўнікам не выплачваюцца, але супрацоўнікі ўстановы атрымлівалі прэміі на агульную суму больш за 140 тысяч рублёў.
“Акрамя таго, установа ў поўным аб’ёме не аднаўляла панесеныя бюджэтам пры аказанні платных паслуг расходы – заробленыя сродкі накіроўваліся не на пакрыццё расходаў бюджэту па аплаце камунальных паслуг, а на прэміраванне работнікаў. Усяго ў бюджэт не адноўлена больш за 700 тыс. рублёў», — паведамляе КДК.
Падчас праверкі таксама ўстаноўлены парушэнні заканадаўства аб дзяржаўных закупках, парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.
14 супрацоўнікаў установы прыцягнутыя да адказнасці. Прынятыя меры па вяртанні незаконна выдаткаваных сродкаў. На суму неадноўленых расходаў установе абмежавана фінансаванне з бюджэту.