Фото: lubelskie.kas.gov.pl
Беларус прыехаў на мытны тэрмінал у Карошчыне п’яным. Яго затрымалі.
Грузавы аўтамабіль, які ўязджаў з Беларусі ў Польшчу, пры ўездзе на тэрмінал у Карошчыне пашкодзіў элементы інфраструктуры. Польскія мытнікі западозрылі, што кіроўца можа быць п’яны, забралі ў яго ключы і паведамілі ў паліцыю.
Паліцэйскія, якія прыбылі, праверылі кіроўцу на алкатэстары. У яго арганізме аказалася больш за 1,5 праміле алкаголю, паведамляе Люблінскае мытнае аддзяленне.
Беларуса затрымалі. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.