Источник: Офис Тихановской
Офіс Святланы Ціханоўскай абвясціў пра запуск платформы «Крыніца» — пляцоўкі ўзаемадапамогі беларускіх арганізацый.
Платформа дапаможа арганізацыям знаходзіць рэсурсы, у якіх яны маюць патрэбу, а таксама дзяліцца імі.
«Арганізацыі могуць размяшчаць на платформе свае прапановы і шукаць тое, што ім трэба: памяшканні, абсталяванне, мэблю, экспертныя веды і іншыя рэсурсы. Выкарыстоўваць іх можна на розных умовах: узяць у арэнду, перадаць ва ўласнасць, атрымаць у абмен на ахвяраванне або дамовіцца пра іншы фармат», – тлумачыць Офіс Ціханоўскай.
Далучыцца да платформы могуць беларускія НДА, ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і арганізацыі дыяспары. Перад атрыманнем доступу кожная арганізацыя будзе праходзіць праверку.
Заяўку можна аформіць па спасылцы.