Офіс Ціханоўскай: Усе вызваленыя знаходзяцца ў бяспецы і за межамі Беларусі

“Усе вызваленыя палітвязні знаходзяцца ў бяспецы і за межамі Беларусі. Ужо хутка мы зможам убачыць нашых герояў і гераінь”, — распавёў Reform.news дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

На дадзены момант поўны спіс вызваленых невядомы, але сярод іх ёсць Алесь Бяляцкі, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Марына Золатава і іншыя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!