Марина Золотова. Фото: Reform.by
На волю выйшлі палітвязні Марына Золатава і Аляксандр Фядута. Гэтую інфармацыю Reform.news пацвердзіў старшыня рады Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў.
Галоўнага рэдактара партала TUT.by Марыну Золатаву затрымалі ў маі 2021 года. У 2023 годзе яе асудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Аляксандр Фядута атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі па «справе аб дзяржаўным перавароце». Яго прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады.