NYT: Месцазнаходжанне Нікаласа Мадуры невядомае

The New York Times піша, што месцазнаходжанне прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры пасля ўдараў ЗША па Каракасе невядомае, аднак некаторыя члены яго найбліжэйшага атачэння, верагодна, знаходзяцца ў бяспецы.

«Мы не ведаем, дзе знаходзіцца Мадура ў дадзены момант. Але, са слоў двух чалавек, якія з ім размаўлялі, прынамсі некаторыя члены яго найбліжэйшага атачэння, падобна, у бяспецы», — гаворыцца ў матэрыяле.

У мінулым месяцы выданне пісала, што Мадура ўзмацніў сваю асабістую ахову на фоне эскалацыі пагроз з боку адміністрацыі Трампа. Людзі, блізкія да венесуэльскага ўрада, паведамілі, што ён часта мяняе месцы начлегу і мабільныя тэлефоны, а адзін з іх заявіў, што Мадура пашырыў ролю кубінскіх целаахоўнікаў у сваёй асабістай ахове, каб абараніць сябе ад магчымага ўдару з боку ЗША.

Нагадаем, сёння Мадура абвясціў пра ўвядзенне надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны і распарадзіўся задзейнічаць усе планы нацыянальнай абароны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!