Новы пункт навучання пры Саюзе палякаў Беларусі адкрываецца ў Ваўкавыску

У Ваўкавыску пачне працу новы пункт навучання пры незарэгістраваным Саюзе палякаў Беларусі. Адкрыццё адбудзецца 15 верасня, паведамляе былы палітвязень Анджэй Пачобут.

«У Ваўкавыску заўтра адкрываецца новы пункт навучання пры СПБ. Старшыня аддзялення СПБ Ежы Чупрэта асабіста паказаў мне месца, дзе з заўтрашняга дня дзеці змогуць вывучаць родную мову. Ваўкавыск для нас — стратэгічнае месца: у 2022 годзе тут русіфікавалі польскую школу», — напісаў Пачобут у сацсетцы X.

Беларускі журналіст польскага паходжання Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку 2021 года. У лютым 2023 года яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачаннях у распальванні варожасці і закліках да санкцый. У красавіку 2026 года журналіста вызвалілі ў рамках абмену па схеме «5 на 5» і перадалі Польшчы. 8 верасня Пачобут вярнуўся ў Беларусь, каб сустрэцца з сям’ёй і паплечнікамі па Саюзе палякаў у Беларусі. Ён плануе прабыць у Беларусі тыдзень.

Фота: x.com/poczobut
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!