Новы пункт навучання пры Саюзе палякаў у Беларусі адкрываецца ў Ваўкавыску

Галоўнае
Фото: x.com/poczobut

У Ваўкавыску пачне працу новы пункт навучання пры незарэгістраваным Саюзе палякаў у Беларусі. Адкрыццё адбудзецца 15 верасня, паведамляе былы палітвязень Анджэй Пачобут.

«У Ваўкавыску заўтра адкрываецца новы пункт навучання пры СПБ. Старшыня аддзялення СПБ Ежы Чупрэта асабіста паказаў мне месца, дзе з заўтрашняга дня дзеці змогуць вывучаць родную мову. Ваўкавыск для нас — стратэгічнае месца: у 2022 годзе тут русіфікавалі польскую школу», — напісаў Пачобут у сацсетцы X.

Беларускі журналіст польскага паходжання Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку 2021 года. У лютым 2023 года яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачаннях у распальванні варожасці і закліках да санкцый. У красавіку 2026 года журналіста вызвалілі ў рамках абмену па схеме «5 на 5» і перадалі Польшчы. 8 верасня Пачобут вярнуўся ў Беларусь, каб сустрэцца з сям’ёй і паплечнікамі па Саюзе палякаў у Беларусі. Ён плануе прабыць у Беларусі тыдзень.

Новы пункт навучання пры Саюзе палякаў у Беларусі адкрываецца ў Ваўкавыску
Фота: x.com/poczobut
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.