Нігерыйскія спецназаўцы прайшлі навучанне ў Беларусі

Спецназаўцы нігерыйскай паліцыі праходзяць навучанне ў Беларусі. Фота групы спецназаўцаў апублікаваў у сацыяльных сетках афіцыйны прадстаўнік паліцыі Нігерыі Бенджамін Хундэйн.

У красавіку 2025 года нігерыйская дэлегацыя прыязджала ў Беларусь, каб азнаёміцца з асаблівасцямі падрыхтоўкі сіл спецыяльных аперацый беларускай арміі.

Фота: Benjamin Hundeyin, Facebook
Фота: Benjamin Hundeyin, Facebook
Фота: Benjamin Hundeyin, Facebook
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!