Ольга Зазулинская. Фото: t.me/CabinetBelarus
Невядомыя спрабуюць выйсці на сувязь з кіраўніцай місіі беларускіх дэмакратычных сіл ва Украіне Вольгай Зазулінскай, прадстаўляючыся супрацоўнікамі СБУ, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, чалавек пад імем «Андрэй Анатольевіч» спрабуе звязацца з Зазулінскай праз Telegram. Ён сцвярджае, што прадстаўляе інтарэсы ўкраінскага боку, і прапануе супрацоўніцтва, у тым ліку матэрыяльнае ўзнагароджанне за прадастаўленне інфармацыі.
На думку праваабаронцаў, нік акаўнта @tupikov_aa можа ўказваць на спробу выдаць сябе за Андрэя Анатольевіча Тупікава, намесніка старшыні Службы бяспекі Украіны.
Нагадаем, раней невядомыя таксама спрабавалі звязацца з дэлегатам Каардынацыйнай рады і пагражалі яму. Тады выкарыстоўваўся акаўнт Telegram з імем @rudnicki_il, якое нагадвае імя Іллі Львовіча Рудніцкага, палкоўніка СБУ.