Фото: unsplash.com
Невядомыя спрабуюць выйсці на сувязь з дэлегатамі Каардынацыйнай рады ў месенджарах. Пра нядаўні выпадак паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Адзін з дэлегатаў КР атрымаў у Telegram паведамленне ад невядомага кантакту пад нікам Walter. Суразмоўца напісаў па-ўкраінску, што знаходзіцца ва Украіне, даўно сочыць за палітычнай дзейнасцю дэлегата, прапанаваў зносіны і сяброўства. Walter таксама прапанаваў размаўляць па-руску, калі ўкраінская незразумелая.
Акаўнт Walter быў зарэгістраваны ў жніўні 2025 года. Хто за ім стаіць — невядома.
Раней з падобнай сітуацыяй сутыкнулася палітолаг Аліна Харысава. Паводле яе слоў, чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам СБУ, некалькі дзён пераконваў яе выйсці на сувязь для наладжвання кантактаў паміж Украінай і беларускімі дэмсіламі. У выніку высветлілася, што за спробай усталяваць кантакт стаяў беларускі КДБ.