Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі

Навіны
Фото: unsplash.com

Невядомыя пішуць былым палітвязням з акаўнта @dapamoga_pzk і прапануюць запоўніць форму нібыта для атрымання дапамогі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, акаўнт можа быць звязаны з беларускімі сілавікамі. Невядомыя могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі арганізацый і ініцыятыў, якія аказваюць дапамогу палітвязням і былым палітвязням, у тым ліку «Вясны».

Праваабаронцы заклікаюць не перадаваць асабістыя даныя невядомым і не запаўняць падазроныя формы, а таксама рэкамендуюць правяраць акаўнты, якія прапануюць дапамогу, праз афіцыйныя сайты і старонкі адпаведных арганізацый.

У «Вясне» таксама адзначылі, што калі з чалавекам звязваюцца ад імя арганізацыі, праверыць прыналежнасць акаўнта можна праз @ViasnaSOS. Пра выпадкі рассылкі падобных формаў праваабаронцы просяць паведамляць праз @Viasnainfo у Telegram.

Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі
Скрыншот: t.me/viasna96
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.