Reform.news

Немца са шкурамі бабра затрымалі на беларуска-польскай мяжы

Рэдакцыя Reform.news · 31 сакавіка 2026, 15:38

https://reform.news/be/nemca-sa-shkurami-babra-zatrymali-na-belaruska-polskaj-mjazhy/

Польскія памежнікі знайшлі шкуры бабра ў грамадзяніна Германіі, які перасякаў беларуска-польскую мяжу. У мужчыны не было дакументаў, неабходных для іх перавозкі праз мяжу, паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне ў Бяла-Падлясцы.

Дзве вырабленыя шкуры знайшлі ў пункце пропуску «Тэрэспаль» пры кантролі аўтамабіля, які ўязджаў у Польшчу. Вадзіцель заявіў, што гэтыя шкуры ў яго ўжо шэсць гадоў. Пра забарону на іх перавозку праз мяжу без спецыяльнага дазволу ён не ведаў.

Польская мытня ўзбудзіла крымінальную справу.

Рэклама

Пакінуць адказ