Некалькі дзясяткаў аб’ектаў заляцелі ноччу ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі

У ноч на 17 студзеня ў паветраную прастору Польшчы з тэрыторыі Беларусі ўвайшлі некалькі дзясяткаў неапазнаных аб’ектаў, паведамляе Бюро нацыянальнай бяспекі краіны.

Інцыдэнт на працягу ўсёй ночы знаходзіўся пад маніторынгам вайсковых і грамадзянскіх службаў. Улады не выключаюць, што тое, што адбылося, магло мець характар правакацыі пад выглядам кантрабанднай дзейнасці.

У БНБ заявілі, што на працягу ўсёй ночы адсочвалі сітуацыю, збіраючы і аналізуючы даныя, якія паступалі ад вайсковых і грамадзянскіх ведамстваў.

“Як і ў выпадку з падзеяй у ноч з 24 на 25 снежня 2025 года, калі з беларускага кірунку ў польскую паветраную прастору ўляцелі 59 аб’ектаў, ББН не выключае, што мы маем справу з правакацыяй пад выглядам кантрабанды”, — гаворыцца ў паведамленні.

Польскія ўлады заклікалі грамадзян сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі паліцыі і Памежнай службы Польшчы. У выпадку выяўлення прадметаў, упаковак або фрагментаў, якія могуць быць звязаныя з дадзеным інцыдэнтам, грамадзян просяць не набліжацца да іх і неадкладна паведамляць у адпаведныя службы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!