Фото: Reform.by
У Беларусі па палітычных матывах знаходзяцца ў зняволенні не менш за 24 замежныя грамадзяне, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле даных праваабаронцаў, сярод замежных палітвязняў ёсць грамадзяне Украіны, Расіі, Чэхіі, Літвы і Польшчы. Акрамя таго, у зняволенні застаецца адзін палітвязень без грамадзянства.