Нават кароткая паездка ў Беларусь можа скончыцца затрыманнем – «Вясна»

Людзей працягваюць затрымліваць пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы. Пра адзін з такіх выпадкаў стала вядома на гэтым тыдні, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы адзначаюць, што нават кароткачасовая паездка ў Беларусь можа скончыцца затрыманнем, распачынаннем крымінальнай справы і пазбаўленнем волі на некалькі месяцаў або гадоў.

Рызыка пераследу захоўваецца ў тым ліку для тых, хто прыязджае ненадоўга, каб наведаць сваякоў, вырашыць асабістыя пытанні, забраць дакументы або рэчы.

“Перад паездкай у Беларусь важна ўлічваць гэтыя рызыкі і не ўспрымаць адсутнасць папярэдніх праблем з сілавікамі як гарантыю бяспекі”, – папярэджвае “Вясна”.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!