У Літве сёння пачаліся міжнародныя камандна-штабныя вучэнні Coherent Resilience 2026. Яны прысвечаны пытанням энергетычнай устойлівасці.
Да вучэнняў прыцягнуты больш за 100 прадстаўнікоў краін НАТА і партнёраў альянсу.
На працягу тыдня яны будуць адпрацоўваць сітуацыі, якія датычацца энергетычнай бяспекі і ўстойлівасці паўночна-ўсходняга рэгіёна НАТА.
Вучэнні гэтай серыі праводзяцца НАТА ўжо больш за дзесяць гадоў. Сёлета яны сканцэнтраваны на аналізе сітуацыі на паўночна-ўсходнім флангу НАТА.
Удзельнікі вывучаць узаемазалежнасць рэгіянальных электрычных і газавых сетак, ацэняць уразлівасць ланцужкоў паставак энергіі і знойдуць спосабы ўзмацнення абароны і ўстойлівасці крытычна важнай энергетычнай інфраструктуры.