НАТА праводзіць негалосныя вучэнні ВПС у Польшчы і на Балтыцы
Рэдакцыя Reform.news · 20 жніўня 2026, 08:12
https://reform.news/be/nata-pravodzic-negalosnyja-vuchjenni-vps-u-polshchy-i-na-baltycy/НАТА праводзіць негалосныя вучэнні ВПС у Польшчы. Палёты здзяйсняюцца паблізу Калінінградскай вобласці РФ.
Як піша RMF24, з аўторка сэрвісы сачэння за паветраным рухам паказваюць незвычайна высокую актыўнасць самалётаў краін НАТА ў Польшчы, краінах Балтыі і Балтыйскім моры.
НАТА афіцыйна не абвяшчала пра вучэнні, а ў адказ на просьбу аб каментарыі прадстаўнікі камандавання ВПС абмежаваліся агульнымі заявамі пра тое, што Альянс пастаянна ўдасканальвае абаронныя магчымасці.
Пры гэтым самалёты НАТА лётаюць з уключанымі транспондарамі, таму за імі можна лёгка назіраць на сэрвісах адсочвання паветранага трафіку.
У палётах былі заўважаныя самалёт назірання за паветранай прасторай E-3A Sentry AWACS, самалёт для выяўлення падводных лодак P-8A Poseidon, разведвальна-камандны самалёт ВПС Польшчы Gulfstream G550, верталёты AH-64E Apache Guardian і A330 MRTT, самалёты-запраўшчыкі, а таксама самалёт РЭБ EA-37B Compass Call II.
Самалёты EA-37B Compass Call II былі прынятыя на ўзбраенне ў жніўні 2024 года. Гэта першы выпадак іх разгортвання ў Балтыйскім рэгіёне, у тым ліку каля Калінінградскай вобласці.
