Фото: Reform.by
Колькасць насельніцтва ў Беларусі на 1 студзеня 2026 года склала 9 056 080 чалавек. Пра гэта паведаміў Белстат. У параўнанні з 1 студзеня 2025 года насельніцтва краіны скарацілася на 53,2 тыс. чалавек.
Тэмпы змяншэння насельніцтва Беларусі працягнулі расці. Так, у 2024 годзе насельніцтва скарацілася на 46 698 чалавек, а ў 2023 годзе — на 44 639 чалавек. Усяго ж у параўнанні са студзенем 2020 года колькасць жыхароў Беларусі скарацілася ўжо на 354,18 тыс. чалавек.
Гарадское насельніцтва на 1 студзеня склала 7 157 309 чалавек. Яно зменшылася амаль на 25 381 чалавека. Сельскае насельніцтва скарацілася на 27 819 чалавек і склала 1 898 771 чалавек.
Насельніцтва Мінска на 1 студзеня склала 1 995 091 чалавек. За год яно знізілася на 1639 чалавек. Акрамя таго, у Мінскім раёне пражывала 286 544 чалавекі, што на 6555 чалавек больш, чым год таму.
У абласцях насельніцтва складала на 1 студзеня:
Насельніцтва абласных цэнтраў на 1 студзеня склала:
Сярэднегадавая колькасць насельніцтва Беларусі ў 2025 годзе склала 9 082 680 чалавек, што на 49 949 чалавек менш, чым за 2024 год.