Фото: petshop.ru
За мінулы год Беларусь набыла каля 54 000 т расійскіх кармоў для хатніх жывёл амаль на 176 млн долараў, паведамляе выданне “Ведомости”.
Эксперты адзначаюць, што ёсць некалькі прычын такой сітуацыі. Многія краіны не пастаўляюць такія тавары ў Беларусь з-за санкцый, і прасцей закупляць кармы ў Расіі. Гандлю таксама спрыяе і тое, што абедзве краіны ўваходзяць у ЕАЭС са спрошчанымі мытнымі працэдурамі і ўзаемным прызнаннем ветэрынарных сертыфікатаў, а таксама геаграфічная блізкасць дзвюх дзяржаў. Яшчэ адным фактарам з’яўляецца ніжэйшы кошт расійскіх кармоў у параўнанні з еўрапейскімі.