Сёння беспілотнікі атакавалі найбуйнейшы расійскі нафтавы порт Прыморск на Балтыйскім моры. Як заявіў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка, у порце гарыць пашкоджаная ёмістасць з палівам.
“У порце Прыморска працягваецца тушэнне ёмістасцей з нафтапрадуктамі. У тушэнні задзейнічаны больш за 50 адзінак тэхнікі, атрады МНС і Леноблпажспаса”, — паведаміў ён.
Паводле яго слоў, атака беспілотнікаў працягваецца з вечара 22 сакавіка, нейтралізавана больш за 70 беспілотнікаў. З ночы быў закрыты аэрапорт Пулкава. На дадзены момант паветраная трывога ўжо адменена.
Відэаролікі, апублікаваныя ў інтэрнэце, указваюць на тое, што на тэрыторыі порта адбылося некалькі выбухаў.
У 11:27 Драздзенка дадаў, што ў Ленінградскай вобласці адмянілі паветраную трывогу. Паводле яго інфармацыі, падчас адбіцця атакі над рэгіёнам знішчана больш за 70 паветраных цэляў. Ахвяр няма.
“У порце Прыморска працягваецца тушэнне ёмістасцей з нафтапрадуктамі. У тушэнні задзейнічаны больш за 50 адзінак тэхнікі, атрады МНС і Леноблпажспаса”, — адзначыў ён.
Нафтаналіўны порт у Прыморску з’яўляецца канчатковай кропкай Балтыйскай трубаправоднай сістэмы. Яна звязвае з портам радовішчы нафты Цімана-Пячорскага, Заходне-Сібірскага і Урала-Паволжскага раёнаў. Магутнасць сістэмы — 74 млн т у год. На сайце Прыморскага гандлёвага порта гаворыцца, што штогод ён экспартуе каля 60 млн т нафты і нафтапрадуктаў.
