Нафтавыя каціроўкі зніжаюцца на фоне заяў пра пагадненне паміж ЗША і Іранам

Найбліжэйшы ф’ючарс на нафту маркі Brent у панядзелак раніцай таннее на фоне заяў пра дасягненне дамоўленасцяў паміж ЗША і Іранам. Мемарандум, які павінен адкрыць Армузскі праліў, збіраюцца падпісаць у пятніцу.

Каціроўка найбліжэйшага ф’ючарса на Brent таргуецца крыху вышэй за 83 долары за барэль, што на 4,65% менш, чым у пятніцу.

Амерыканская нафта WTI патаннела на 5% да 80,6 долара за барэль.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!