Нафтавыя ф’ючарсы гандлююцца ніжэй за 80 долараў за барэль

Нафтавыя каціроўкі ідуць уніз на фоне заяў аб дасягненні дамоўленасцяў паміж ЗША і Іранам і паведамленняў пра зняцце блакады з іранскіх партоў.

Сёння раніцай каціроўка найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent апускалася да 78,31 долара за барэль. Апошні раз на такім узроўні каціроўкі знаходзіліся на пачатку сакавіка.

Амерыканская нафта WTI таксама таннее. Яе каціроўка знізілася да 75,45 долара за барэль.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!