Изображение: Нацбанк
Нацыянальны банк сёння афіцыйна прэзентаваў новы графічны знак беларускага рубля. Ён створаны на аснове эскіза-пераможцы раней праведзенага конкурсу.
На конкурс паступіла амаль 2,7 тыс. заявак. Камісія адабрала пяць работ, якія затым былі вынесеныя на галасаванне. Праца-пераможца была названая ў апошні дзень мінулага года.
На прэзентацыі старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка узнагародзіў аўтара пераможнай працы Васіля Шчабетуна сертыфікатам на 3 тыс. беларускіх рублёў.