На волю выйшаў Сяргей Франчук, стрыечны брат прадстаўніка АПК

На волю выйшаў Сяргей Франчук, стрыечны брат прадстаўніка АПК па абароне Вадзіма Кабанчука (раней быў намеснікам камандзіра Палка Каліноўскага). Пра гэта паведаміла ініцыятыва @dissidentBY.

Франчук быў затрыманы 9 жніўня 2022 года. 28 красавіка 2023 года яго асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі, а пазней распачалі новую справу і дадалі яшчэ паўгода пазбаўлення волі. 10 студзеня 2025 года адбыўся яшчэ адзін суд, які дадаў да яго тэрміну зняволення чарговыя шэсць месяцаў.

Сяргей Франчук цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю 20 студзеня 2026 года. Ён ужо пакінуў Беларусь.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!