На польскай мяжы затрымалі 6 аўтамабіляў з кантрабанднымі цыгарэтамі

Польскія мытнікі выявілі кантрабанду ў шасці аўтамабілях, якія ўязджалі ў Польшчу з Беларусі. Ва ўсіх выпадках за рулём былі грамадзяне Беларусі.

Аўтамабілі праверылі ў пункце пропуску «Баброўнікі». Цыгарэты знайшлі ў прыборных панэлях і элементах кузава аўтамабіляў, а ў адным выпадку — нават у кубках амартызатараў. Усяго было канфіскавана амаль 2700 пачак цыгарэт коштам больш за 55 тысяч злотых (15,3 тысячы долараў).

Пецярых кіроўцаў аштрафавалі на агульную суму амаль 50 тысяч злотых (14 тысяч долараў). У дачыненні да шостага была ўзбуджана крымінальная справа. Таксама канфіскаваны яго аўтамабіль, паведамляе Падаткова-мытная палата ў Беластоку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!