Reform.news

На пасаду спікера Каардынацыйнай рады прэтэндуюць два кандыдаты

Рэдакцыя Reform.news · 19 чэрвеня 2026, 16:31

https://reform.news/be/na-pasadu-spikera-kaardynacyjnaj-rady-prjetjendujuc-dva-kandydaty/

Сёння ў 19:00 па мінскім часе адбудзецца першае пасяджэнне новага складу Каардынацыйнай рады. З гэтага моманту паўнамоцтвы новага складу КР афіцыйна ўступаюць у сілу.

На пасаду спікера вылучаны два кандыдаты: Арцём Брухан (вылучаны «Кааліцыяй Латушкі і рухам «За Свабоду») і Андрэй Колас (вылучаны фракцыяй «Ваш голас»).

Старшынёй першага пасяджэння абраны Юрый Губарэвіч («Кааліцыя Латушкі і рух «За Свабоду»), а сакратаром — Яўген Караулаў («Наступ»).

Прамая трансляцыя пасяджэння будзе весціся на афіцыйным YouTube-канале Каардынацыйнай рады.

Рэклама

Пакінуць адказ